У Мінску 25 снежня адбудзецца Калядны фэст
25 снежня, у дзень, калі ўсе каталікі адзначаюць свята Божага нараджэння, у Мінску адбудзецца традыцыйны Калядны фэст. Гэта вялікі карнавальны канцэрт, у якім прымаюць удзел гурты розных стыляў і накірункаў — ад фолька да рок-медываля. Сёлета фэст пройдзе ў клубе “Стэп” (вул. Прытыцкага, 62). Пачатак а 18-й гадзіне.
Сярод удзельнікаў вядомыя беларускія гурты: “Стары Ольса”, “Тэстаментум Тэрэ”, “Ліцвінскі хмель”, “Келіх кола”, “Гальярда”, “ЛітвінТроль”, а таксама Тодар Кашкурэвіч, дуэт Наталлі і Дзяніса Сухіх. Танцавальная падтрымка ад гуртоў “Яварына” і “Гістрыён”.
Квіткі прадаюцца ў пераходах станцый метро “Плошча Якуба Коласа” і “Кастрычніцкая”.