Абвесцілі вынікі літаратурнай прэміі “Дэбют”
У Мінску абвесцілі вынікі літаратурнай прэміі “Дэбют”. Лаўрэатамі сталі Міхал Бараноўскі са зборнікам паэзіі “VOLUMEN 1”, Андрусь Горват з кнігай прозы “Радзіва Прудок. Дзённік” і Адэля Дубавец з перакладам з польскай мовы кнігі Вітальда Шаблоўскага “Танец мядзведзяў”. Астатнія фіналісты атрымалі заахвочвальныя прызы.
Адзначым, што прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча заснаваў Беларускі ПЭН-цэнтр.
Як паведамляла Еўрарадыё, пасля цырымоніі ўручэння прэміі невядомымі ў цывільным быў затрыманы кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха.
Фота: novychas.by