У Мінску адкрылі стэлу, якая адлічвае зваротны час да Алімпіяды
Трохразовы алімпійскі чэмпіён па вольнай барацьбе Аляксандр Мядзведзь і чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па фехтаванні Алена Бялова адкрылі ў Мінску чатырохметровую стэлу "Алімпійскі час".
Цырымонія прайшла 22 снежня каля Палаца спорту. Трохбаковае электроннае табло будзе адлічваць дні да пачатку летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне. Стэла адкрылася за 230 дзён да іх старту.
Адлік гадзін, хвілін і секунд не прадугледжаны. Як паведаміў генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Георгій Катулін, потым табло будзе выкарыстоўвацца для адліку часу да пачатку зімовай Алімпіяды 2010 года ў Ванкуверы, летняй 2012 года ў Лондане, зімовай 2014 года ў Сочы і г.д.
БелаПАН