У Мінску актывісты БРСМ зладзілі партызанскі парад з казлом
У Мінску актывісты БРСМ зладзілі гістарычную рэканструкцыю партызанскага парада, прысвечаную 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Акцыя была прысвечаная падзеям 16 ліпеня 1944 года, калі ў вызваленай сталіцы адбыўся партызанскі парад.
Шэсце арганізавалі па вуліцы Камсамольскай ад стадыёна "Дынама" да скрыжавання з праспектам Незалежнасці. У скверы паставілі палаткі медпункта, інсцэніравалі нават прызыўны пункт.
На чале калоны вялі жывога казла: кажуць, ён сапраўды прысутнічаў на гістарычным парадзе 1944 года. Дзеля акцыі жывёлу пазычылі ў мінскім заапарку.