У Мінску арыштаваны кіраўнік буйнога прадпрыемства

У Мінску арыштаваны кіраўнік буйнога прадпрыемства

Пракуратура Мінска 18 лютага дала дазвол на ўзяцце пад варту дырэктара сталічнага прадпрыемства ў сферы перапрацоўкі другасных рэсурсаў. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на старшага памочніка пракурора горада Наталлю Косач, кіраўнік прадпрыемства падазраецца ў тым, што 16 лютага прыняў хабар ад прадстаўніка нарыхтоўшчыка. Адказнай асобе перадалі 1500 долараў за пагашэнне завінавачанасці за нарыхтаваную другасную сыравіну, якая была ў прадпрыемства перад нарыхтоўшчыкам. Таксама грошы павінны былі пайсці на выкананне пэўных дзеянняў у інтарэсах даўцы хабару, якія падазраваны мог здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў. 

Папярэдняе следства па гэтай справе праводзіць Следчы камітэт.

Паводле звестак пракуратуры Мінска, летась у горадзе па фактах хабарніцтва было распачала 257 крымінальных справаў. Пры гэтым атрыманне хабару склала амаль палову ад усіх выяўленых злачынстваў такога кшталту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі