У Мінску аўто збіла жанчыну, якая пераходзіла дарогу ў недазволеным месцы

У Мінску аўто збіла жанчыну, якая пераходзіла дарогу ў недазволеным месцы

У Мінску кіроўца Volkswagen збіў жанчыну, якая пераходзіла дарогу ў недазволеным месцы. Як паведамляе Следчы камітэт, здарэнне адбылося ў ноч на суботу на праспекце Незалежнасці, непадалёк ад станцыі метро "Акадэмія навук". Жанчына атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні, яе даставілі ў лякарню, дзе яна і сканала. Загінулай быў 61 год.

Заведзеная крымінальная справа за парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула за сабой па неасцярожнасці смерць чалавека. Следства высвятляе ўсе акалічнасці здарэння, а таксама шукае сведкаў аварыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі