Беллегпрам: Сэканд-хэнды нікуды не знікнуць
Сэканд-хэнд у Беларусі
Сэканд-хэнды не знікнуць з Беларусі, нягледзячы на еўрапейскія санкцыі. Такой думкі прытрымліваецца старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна.
— Абмежаванні былі ўведзеныя нядаўна, таму рынак, магчыма, яшчэ не адчуў іх поўнае ўздзеянне. Тым не менш, я ўпэўненая, што на сусветным рынку можна знайсці прадукцыю, якая заменіць асартымент сэканд-хэнда, які раней увозіўся з Еўропы, — лічыць яна.
Паралельна чыноўніца спадзяецца, што "кампетэнтныя кіраўнікі" падведамасных канцэрну беларускіх прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці "змогуць заняць нішу, якая вызвалілася".
Штогод у Беларусь увозіцца на 60-80 млн долараў адзення, якое было ва ўжыванні. Сэканд-хэнд на суму каля 10 млн долараў рээкспартуецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.