У Мінску на адным з дамоў павесілі шыльды з памылковай назвай вуліцы
Новую шыльду павесілі, а старую не прыбралі
У Мінску на адным з дамоў павесілі шыльды з памылковай назвай вуліцы. Замест "Червякова" на ёй напісана "Червекова", піша minsknews.by.
Новыя шыльды на 23-м доме нядаўна павесілі камунальнікі. Раней на пад'ездах былі зялёныя шыльды з нумарамі кватэр. Цяпер побач з імі з'явіліся сінія, і на іх дадалі рускамоўную назву вуліцы. Але напісаць яе без памылкі не атрымалася.
Аляксандр Чарвякоў (1892 — 1937) — адзін з кіраўнікоў савецкай Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.