У Мінску на сходзе настаўнікаў гісторыі крытыкавалі ўкраінскія падручнікі

Мінскія настаўнікі гісторыі

Мінскія настаўнікі гісторыі / minsknews.by

21 чэрвеня ў Мінску ў БДПУ імя Танка на семінар, арганізаваны гарадскім саветам, сабралі настаўнікаў гісторыі. Як піша minsknews.by, галоўнай мэтай мерапрыемства было "проціборства фальсіфікацыям і скажэнню гістарычных фактаў, звязаных з пачаткам і ходам Вялікай Айчыннай вайны". Настаўнікаў "апрацоўвалі" чыноўнікі і прапагандысты-гісторыкі.

А дэкан гістарычнага факультэта педуніверсітэта Сяргей Шупляк крытыкаваў ўкраінскія падручнікі па гісторыі. "Мы бачым, што ў пытаннях пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў нас ёсць кансалідацыя з Расіяй, — кажа ён. — Гэта практычна ідэнтычныя погляды. Украінскі ж бок выкарыстоўвае фэйкі нават на ўзроўні сваіх падручнікаў".

Але канкрэтых прыкладаў не прывёў.

На семінары прапагандысты гаварылі пра "важнасць асэнсавання мінулага досведу з беларускіх нацыянальных пазіцый". Але гэта толькі словы. А вось ва Украіне даўно падручнікі пішуць менавіта з нацыянальных пазіцый.

У Мінску на сходзе настаўнікаў гісторыі крытыкавалі ўкраінскія падручнікі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі