У Мінску на сустрэчы з прапагандыстам “рускага міру” адбылася бойка
Сустрэча з расійскім прапагандыстам Мікалаем Старыкавым у мінскім Доме Масквы пачалася са скандалу — група маладых людзей стала скандаваць “Чамадан, вакзал, Расія”, пасля чаго ахоўнікі накінуліся на іх. Пасля тузаніны хлопцаў выцягнулі з залы, перадае карэспандэнт Еўрарадыё Яўген Валошын.
Нягледзячы на гэты інцыдэнт, сустрэча не перапынялася.
Мікола Дземідзенка: Ахоўнікі Старыкава білі нас, як дзяўчынкі
Меркавалася, што сустрэча з вядомым прапагандыстам “рускага міру” пройдзе ў гатэлі “Беларусь” і ў кнігарні “Светач”, аднак у гэтых месцах мерапрыемствы адмянілі пад ціскам грамадскасці. За некалькі дзён да сустрэчы ў Доме Масквы стала вядома, што на яе настойліва запрашаюць студэнтаў сталічных ВНУ і абяцаюць ім даць выходныя за ўдзел у гэтай імпрэзе.
Фота: novostipmr.com
Моладзевы актвіст Іван Шыла, які прысутнічае на сустрэчы, апублікаваў у Твітэры фота літаратуры, якую распаўсюджваюць падчас імпрэзы.