У Мінску назвалі самыя экзатычныя імёны 2018 года
Сталі вядомыя самыя экзатычныя імёны 2018 года ў Маскоўскім раёне Мінска. Гэта — Амелі, Велізар, Жасмін, Леанарда, Лукер'я, Майра, Марсель, Міхей, Сулейман, Тэкля і Юша. Самымі папулярнымі імёнамі для нованароджаных былі Аляксандр (так назвалі 69 хлопчыкаў) і Сафія (такое імя атрымалі 100 дзяўчынак). Сярод лідараў таксама Марыя (72), Ганна (71), Паліна (68), Міхаіл (65), Арцём (61), Ева (60), Іван і Раман (па 53), інфармуе сайт minsknews.by.
Калі ж былі абагульненыя звесткі па іншых раёнах сталіцы, спіс самых папулярных імён папоўнілі Максім, Дар'я, Аліса і Аліна, самых экзатычных — Камелія, Іларыя, Верыта, Віяна, Вівея, Дыён, Дарый, Вілен, Якаў, Гардзей, Эмін, Серафім, Елісей, Лука, Дарамір, Казімір. Рэдкімі імёнамі цяпер лічацца Алена, Любоў, Святлана і Наталля.