У Мінску пачаўся знос хлебазавода ў Ракаўскім прадмесці
22 верасня ў другой палове дня пачаўся знос хлебазавода ў Ракаўскім прадмесці ў Мінску. Пра гэта ў сацсетках паведаміў фатограф і грамадскі актывіст Антон Матолька.
Паведамлялася, што зносіцца на тэрыторыі завода будуць збудаванні, якія не ўяўляюць цікавасці з пункту погляду архітэктуры і гісторыі. Частку будынкаў меркавалася рэканструюяваць, а таксама — узвесці новыя.
У цэнтры квартала абяцаюць зрабіць фестывальную пляцоўку пад назвай Open Air "Ракаўскае". У наваколлі яе адчыняцца крамы, кавярні, рэстараны, дзіцячая студыя жывапісу, сямейны цэнтр, а таксама іншыя забаўляльныя і аздараўляльныя ўстановы.