У Мінску праходзіць следчы эксперымент на месцы, дзе пацярпеў даішнік (відэа)

У Мінску праходзіць следчы эксперымент на месцы, дзе пацярпеў даішнік (відэа)

У пятніцу, 1 ліпеня, у Мінску праходзіць следчы эксперымент на месцы, дзе пацярпеў даішнік. Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося 18 красавіка на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова з удзелам байкера. Інспектар ДАІ спрабаваў спыніць мужчыну на матацыкле, аднак той пацягнуў яго за сабой і яны трапілі пад аўтамабіль інкасатараў. Даішнік дагэтуль знаходзіцца ў бальніцы, байкер — у следчым ізалятары, у яго адносінах распачалі крымінальную справу.

У следчым эксперыменце не ўдзельнічаюць ні даішнік (ён у стабільна цяжкім стане), ні байкер. Прысутнічае толькі кіроўца інкасатарскай машыны. Ролю ўдзельнікаў дарожна-транспартнага здарэння выконваюць невядомыя байкеры.

Падрабязнасці следчага эксперымента неўзабаве на Еўрарадыё, сачыце за нашым сайтам.

У Мінску праходзіць следчы эксперымент на месцы, дзе пацярпеў даішнік (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі