У Мінску праходзіць сустрэча міністраў замежных спраў "нармандскай чацвёркі"
29 лістапада ў Мінску ў "Прэзідэнт-Гатэлі" праходзіць сустрэча міністраў замежных спраў "нармандскай чацвёркі" — Германіі (Франк-Вальтэр Штайнмаер), Францыі (Жан-Марк Эйро), Украіны (Павел Клімкін) і Расіі (Сяргей Лаўроў). У ёй удзельнічаюць і прадстаўнікі АБСЕ. Перад пачаткам сустрэчы ў "Прэзідэнт-Гатэль" прыязджаў беларускі прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, верагодна, каб прывітаць гасцей.
Мяркуецца, што міністры замежных спраў Германіі, Францыі, Украіны і Расіі абмяркоўваюць "дарожную карту" па рэалізацыі мінскіх пагадненняў для ўрэгулявання канфлікту на Данбасе.
Фота: БЕЛТА