У Мінску прайшлі адзіночныя пікеты ў падтрымку Надзеі Саўчанка (фота)

У Мінску прайшлі адзіночныя пікеты ў падтрымку Надзеі Саўчанка (фота)

17 красавіка ў другой палове дня каля расійскай амбасады ў Мінску прайшлі паасобку два адзіночныя пікеты ў падтрымку палоннай украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка. Праваабаронца Наталля Гарачка-Басалыга і кінадакументаліст Вольга Нікалайчык з партрэтам Надзеі звярталіся да мінакоў і кіроўцаў з заклікам падтрымаць грамадскую акцыю, піша nn.by. Акцыя павінна адбыцца заўтра, 18 красавіка. Яе мэта — уратаваць жыццё Надзеі Саўчанка.

Згодна з законам, адзіночныя пікеты ў Беларусі могуць адбывацца без афіцыйнага дазволу. Аднак міліцыянты затрымалі абедзвюх актывістак і склалі на іх адміністратыўныя пратаколы.

Пасля гэтага жанчыны вырашылі стаць разам.

Нагадаем, што Надзея Саўчанка, асуджаная на 22 гады зняволення ў Расіі, трымае галадоўку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі