У Мінску прайшоў флэш-моб, 15 чалавек даслалі 211 тысяч рублёў міліцыі

Флэш-моб, прымеркаваны да дня салідарнасці з рэпрэсаванымі і сем’ямі зніклых палітыкаў, а таксама журналіста Змітра Завадскага, прайшоў у Мінску 16 снежня. Каля 15 чалавек прыйшлі на Галоўпаштамт і пачалі адначасова запаўняць плацёжныя дакументы на агульную суму ў 211 тысяч рублёў.

Як адзначыў намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Рынкевіч, менавіта такую суму паводле рашэння суда мусіць заплаціць палітвязень Аляксандр Казулін за нібыта пашкоджаную відэакамеру супрацоўніка міліцыі.

Віна Казуліна даказаная не была, лічыць Рынкевіч.

“Тым не менш, мы вырашылі “фінансава падтрымаць” супрацоўнікаў міліцыі, у якіх, як вядома, “нізкі” заробак, а таксама ўлады, якія апошнім часам ўсімі даступнымі сродкамі намагаюцца папоўніць бюджэт, у тым ліку забіраючы ў грамадзян ільготы і штрафуючы на вялікія сумы з любой нагоды актывістаў апазіцыі”, сказаў палітык.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі