У Мінску пройдуць Дні нямецкай музыкі
Фестываль "Дні нямецкай музыкі ў Мінску" пройдзе ў беларускай сталіцы 20-27 траўня. Як паведамляе прэс-служба амбасады Нямеччыны ў Беларусі, удзел у фестывалі возьмуць навучэнцы, выпускнікі і госці Вышэйшай школы музыкі і тэатра Гановера.
У межах гэтага праекта будзе выканана музыка Баха, Бетховена, Брамса, Букстэхудэ і яшчэ 14 нямецкіх кампазітараў.
Адкрыецца фестываль 20 траўня канцэртам струннага квартэта імя Караля Шыманоўскага, які адбудзецца ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханеса Рау.
Паводле інфармацыі прэс-службы, канцэрты таксама пройдуць у Троіцкім Залатагорскім касцёле святога Роха, Архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі і ў малой зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Фестываль пройдзе ў межах Года нямецкай культуры.