У Мінску пройдзе чацвёрты фестываль "КИНЕМО"

У Мінску пройдзе чацвёрты фестываль "КИНЕМО"

16 чэрвеня ў сталічным музеі Азгура стартуе чацвёрты па ліку open air фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі "КИНЕМО". Яго арганізуюць праект Cinemascope і Асацыяцыя маладых беларускіх кампазітараў. Цягам пяці субот ва ўнутраным дворыку музея будзе дэманстравацца сусветная класіка нямога кіно ў суправаджэнні сучасных беларускіх і замежных кампазітараў і музыкаў.


"Як заўсёды, агучваць фільмы будуць маладыя музыкі, якія добра складаюць і эксперыментуюць з гукам, — распавядае адзін з арганізатараў фэста і ўдзельнік Віталь Эпаў. — Будзе тое, што мы рабілі дагэтуль — цікавыя музыкі, якія займаюцца нестандартнай творчасцю, не ўваходзяць у межы нейкіх стыляў і маюць свой уласны падыход. Мы зноў падхопліваем агульнаеўрапейскую традыцыю кінапаказаў на адкрытым паветры".

 

Фэст "Кінема" вывеў мінчан на вуліцу глядзець нямыя фільмы пад музыку


Адкрые фестываль амерыканскі фільм "Сарамлівы" рэжысёраў Сэма Тэйлара і Фрэда С. Н'юмаера ў суправаджэнні класічнага тапёра, піяніста Аляксея Пятрова з Гродна. Таксама ў якасці акампаніятараў выступяць Modular String Trio з Польшчы, кампазітары Аляксандр Хумала, Вольга Падгайская і Віталь Эпаў, гурт Vuraj і іншыя.


Паколькі фэст будзе праходзіць у дворыку музея, арганізатары раяць гледачам браць з сабой крэслы і дыванкі. Кошты квітка — 70 тысяч. З раскладам можна азнаёміцца тут.

 

 

У Мінску пройдзе чацвёрты фестываль "КИНЕМО"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі