У Мінску пройдзе першы музычны шоўкейс-фестываль. Чаму ён неабходны гораду?
23-24 лістапада ў Мінску пройдзе першы шоўкейс-фестываль Iskra Showcase Weekend. А сёння гасцямі Еўрарадыё былі адзін з яго арганізатараў Зміцер Безкаравайны і каардынатар аддзела культурных праграм Інстытута імя Гётэ ў Мінску Ігар Куксін. Яны распавялі, навошта падобны фэст патрэбны Мінску, і як яго наяўнасць у Беларусі павінна паўплываць на музычную індустрыю.
Арганізатары Iskra Showcase Weekend Зміцер Безкаравайны і Ігар Куксін на Еўрарадыё.
Слухаць ці спампаваць падкаст эфіра ніжэй.
Дарэчы, музыкі могуць падаць заяўку на ўдзел у канцэртнай праграме Iskra Showcase Weekend да поўдня 10 кастрычніка з дапамогай анлайн-формы.