У Мінску робяць торт з выявай музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

У Мінску робяць торт з выявай музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Да 950-годдзя Мінска кандытары выпекуць вялікі торт з краявідамі сталіцы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на камунальнае ўнітарнае прадпрыемства "Мінскхлебпрам".

Для дэманстрацыі салодкага падарунка плануецца выкарыстоўваць складаную канструкцыю, якая ўяўляе сабой кветку з дзевяццю пялёсткамі. На кожным з іх размесцяцца бісквіты з маляўнічымі выявамі славутасцяў. Гэты торт выставяць на Фестывалі хлеба, які пройдзе ў верасні ў дзень святкавання юбілею сталіцы. Госці свята змогуць пакаштаваць кавалачак "кола агляду" ці "нацыянальнай бібліятэкі".

Дарэчы, "Мінскхлебпрам" запусціў ужо ў масавы продаж тры віды мядова-заварных каржоў з начынкамі пад гандлёвай маркай "950 гадоў". Так, торт з выявай музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў комплексе з абеліскам "Мінск — горад-герой" — гэта спалучэнне яблыка з карыцай, торт з відамі Траецкага прадмесця — з начынкай з варанай згушчонкі. На шакаладным торце быдзе выява знакамітай "Брама Мінска" на Прывакзальнай плошчы. 

Гэтыя вырабы ўжо прадаюцца ў гандлёвых сетках Беларусі, у тым ліку ў фірмовых крамах КУП "Мінскхлебпрам".

Дарэчы, у 2010 годзе беларускія кандытары ўжо адзначыліся вырабам "шакаладнай Хатыні": вядомы помнік быў зроблены з шакалада і паказаны на выставе. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі