У Мінску сабраліся міністры замежных спраў "нармандскай чацвёркі"

У Мінску сабраліся міністры замежных спраў "нармандскай чацвёркі"

29 лістапада ў Мінску сабраліся міністры замежных спраў "нармандскай чацвёркі" — Германіі (Франк-Вальтэр Штайнмаер), Францыі (Жан-Марк Эйро), Украіны (Павел Клімкін) і Расіі (Сяргей Лаўроў). У другой палове дня яны будуць абмяркоўваць сітуацыю на Данбасе. У гэтыя хвіліны ў сталічным "Прэзідэнт-Гатэлі" збіраюцца ўдзельнікі сустрэчы. Туды прыехаў беларускі прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў.

Мяркуецца, што міністры замежных спраў Германіі, Францыі, Украіны і Расіі абмяркуюць у Мінску "дарожную карту" па рэалізацыі мінскіх пагадненняў для ўрэгулявання канфлікту на Данбасе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі