У Мінску школьнікі паспрабавалі збегчы з заняткаў і выскачылі з другога паверха
Пацярпеламу аказалі меддапамогу
У Мінску школьнікі паспрабавалі збегчы з заняткаў і выскачылі з другога паверха. У аднаго з хлопцаў пералом нагі, паведамляе minsknews.by.
Здарэнне адбылося раніцай 22 траўня ў СШ № 132 у Фрунзенскім раёне сталіцы. Два шасцікласнікі паспрабавалі сысці з заняткаў, але пакінуць школу праз цэнтральны ўваход ім не ўдалося. Таму хлопцы адважыліся на ўцёкі праз акно прыбіральні на другім паверсе. У аднаго з іх скачок атрымаўся ўдалым, а ў другога — не. Пацярпеламу аказалі меддапамогу.
У навучальную ўстанову прыехалі сілавікі, яны праводзяць праверку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.