У Зэльвенскім раёне ад стыхіі моцна пацярпела школа

Школа ў Галынцы, 20 чэрвеня 2024-га

Школа ў Галынцы, 20 чэрвеня 2024-га / zelwa.by

У Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці працягваюць ліквідоўваць наступствы стыхіі. 19 чэрвеня моцны вецер зрываў дахі жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў, ламаў дрэвы. Эпіцэнтр стыхійнага бедства быў каля вёскі Беражкі, там у сераду загінула жанчына.

У аграгарадку Галынка Зэльвенскага раёна яшчэ падлічваюць шкоду. Вецер таксама валіў дрэвы і зрываў дахі дамоў. Пашкоджанні таксама атрымалі ферма, крама, амбулаторыя, царква і сярэдняя школа. Частка даху навучальнай установы знесла ад моцнага ветру, а паверхі затапіла з прычыны залевы. У выніку столь часткова разбураная, падцёкі на сценах і сапсаваная падлога, піша раённая газета.

"Моцныя парывы ветру пабілі вокны і знеслі шыфер. Адпаведна пацякло ўсё, — расказвае дырэктар Галынкаўскай школы Ніна Самойлава. — Работнікі школы аператыўна накрылі плёнкай мэблю і тэхніку, асобныя прадметы ўжо вынеслі ў больш бяспечнае месца. Цяпер стараемся сваімі сіламі ліквідаваць наступствы стыхіі. Будынак абясточаны. Для дзяцей, якія адпачываюць у прышкольным лагеры, арганізавалі цэнтралізаваны падвоз у суседнюю — Дзярэчынскую сярэднюю школу. Там з імі працуюць нашы выхавальнікі. Дзеці ў бяспецы, не напалоханыя. А ў самой школе вядуцца работы".

У Зэльвенскім раёне ад стыхіі моцна пацярпела школа
У Зэльвенскім раёне ад стыхіі моцна пацярпела школа
У Зэльвенскім раёне ад стыхіі моцна пацярпела школа
У Зэльвенскім раёне ад стыхіі моцна пацярпела школа
У Зэльвенскім раёне ад стыхіі моцна пацярпела школа
У Зэльвенскім раёне ад стыхіі моцна пацярпела школа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі