У Мінску сёння пачынаюць адключаць ацяпленне

У Мінску сёння пачынаюць адключаць ацяпленне

9 красавіка ў Мінску пачынаюць адключаць ад ацяплення грамадскія і адміністрацыйныя будынкі, прадпрыемствы ды іншыя аб'екты. Адпаведнае рашэнне №1040 прыняў Мінгарвыканкам, інфармуе БЕЛТА.

Згодна з заканадаўствам, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам вырашаюць завяршыць ацяпляльны сезон, калі на працягу пяці дзён сярэднесутачная тэмпература роўная васьмі градусам цяпла і вышэй. Спярша адключаюць батарэі ў адміністрацыйных і грамадскіх будынках, потым у жылым фондзе. У апошнюю чаргу ацяпленне адключаюць у сацыяльных аб'ектах: дзіцячых садках, школах, лякарнях і г.д.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі