У Мінску трохбаковая група па Украіне абмяркуе абмен палоннымі і адвод узбраення

У Мінску трохбаковая група па Украіне абмяркуе абмен палоннымі і адвод узбраення

У аўторак, 27 кастрычніка, у Мінску пройдзе чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па сітуацыі ва Украіне. Прадстаўнік афіцыйнага Кіева Леанід Кучма адзначыў, што бакі пакуль не могуць знайсці адназначны падыход да ўрэгулявання канфлікту.

"Сёння пакуль кропак такіх, на якія пагадзіліся абодва бакі, на вялікі жаль, няма. Таму што пазіцыя ўкраінскага боку вядомая: украінскае заканадаўства, адвод усіх узброеных фармаванняў, цяжкой зброі, магчымасць працы прэсы на гэтых тэрыторыях і гэтак далей", — перадае "Інтэрфакс" словы Кучмы.

Ён зазначыў, што на аўторкавым пасяджэнні асобна будзе абмяркоўвацца незаконнае затрыманне людзей. Акрамя таго, будуць абмяркоўвацца пытанні бяспекі, кантролю за адводам зброі, даклады СММ АБСЕ і Сумеснага цэнтра па кантролі і каардынацыі, а таксама правядзенне выбараў на тэрыторыі Данбаса.

Фота: telegraf.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі