У Мінску ў некалькіх мікрараёнах да 7 сакавіка будуць праблемы з вадой

Мясцовых жыхароў папярэдзілі пра магчымыя праблемы (ілюстрацыйнае фота)

Мясцовых жыхароў папярэдзілі пра магчымыя праблемы (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

У Мінску ў некалькіх мікрараёнах будуць праблемы з халоднай вадой. Як паведамляе "Мінскводаканал", маюцца на ўвазе мікрараёны "Зялёны луг" — 1, 3, 6 і 7. Мясцовых жыхароў папярэджваюць пра "кароткачасовае зніжэнне ціску халоднай вады ці пагаршэнне якасці водазабеспячэння".

Праблемы могуць пачацца ўжо 27 лютага "ў сувязі вытворчасцю будаўнічых работ", якімі займаецца Трэст № 15 "Спецбуд". Мяркуецца, што да 7 сакавіка 2024-га працы скончацца і праблемы з вадой знікнуць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі