Наталля Качанава адмовілася сустракацца з жанчынамі з ініцыятывы "Маці-328"

Наталля Качанава

Наталля Качанава / БЕЛТА

Прадстаўніцы грамадзянскай ініцыятывы "Маці-328" не змаглі запісацца на майскі прыём да старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай. Пра гэта паведамляе рэсурс @MAYDAYMog. Жанчыны хацелі чарговы раз абмеркаваць пытанне пакарання за нарказлачынствы.

У маі ў Качанавай запланаваны два прыёмы — у Мінску і Жлобіне. "Маці-328" здолелі арганізаваць дзяжурства і запісаліся на абодва прыёмы. Ім пацвердзілі, што заяўкі прынятыя, і паведамілі, што ім пазней ператэлефануюць, каб удакладніць, колькі чалавек прыйдзе на прыём. Аднак пазней у неафіцыйнай размове актывісткам руху далі зразумець, што Качанава "раздражнёная тэмай" і што ўлады больш не збіраюцца абмяркоўваць пытанне вялікіх тэрмінаў за нарказлачынствы, адзначае рэсурс.

Прадстаўніцам ініцыятывы так ніхто і не ператэлефанаваў, у сустрэчы з Качанавай ім адмовілі. Адзначым, што падобная сітуацыя была і летась. Хоць да снежня 2019 года — пакуль Качанава кіравала Адміністрацыяй Лукашэнкі — яна неаднаразова сустракалася з актывісткамі руху і давала надзею, што практыка прымянення "наркатычных" артыкулаў можа быць перагледжаная.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі