У Мінску ўсталююць помнік князю Глебу — сыну Усяслава Чарадзея
У беларускай сталіцы плануецца ўсталяваць помнік мінскаму князю Глебу, сыну легендарнага Усяслава Чарадзея.
Пра такую задуму паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч на пасяджэнні каардынацыйнага савета па турызму, перадаюць "Мінск-Навіны".
Чыноўнік дадаў, што прынцыповае рашэнне пра ўсталяванне помніка ўжо прынятае, цяпер абмяркоўваюцца месца ўсталявання і канцэпцыя.
Дарэчы, за апошнія гады ў Беларусі сталі актыўна ставіць помнікі гістарычным князям. У Віцебску ўжо з'явіўся помнік князю Альгерду, у Гродне плануецца ўзвесці помнік Давыду Гарадзенскаму.
Глеб Усяславіч — мінскі князь з 1101 па 1119 год. Ён быў родапачынальнікам мінскай галіны полацкіх князёў.