У Мінску выпусцілі калекцыю гадзіннікаў з нацыянальнымі матывамі (фота)
У Мінску выпусцілі калекцыю гадзіннікаў з беларускімі нацыянальнымі матывамі. Яна мае назву “Абярэг”, а працавала над новай калекцыяй каманда заводскіх дызайнераў. Гадзіннікавы завод “Луч” выпускаў яе раней, але цяпер, пасля ажыятажнага попыту, абнавіў калекцыю. Яна з’яўляецца эксклюзіўнай — у продаж трапяць толькі па 111 адзінак у серабрыстым і залатым колерах.
"Першая калекцыя таксама мела назву "Абярэг" і ўключала беларускія нацыянальныя матывы. Цяпер мы выпусцілі працяг ― другую версію калекцыі. Першая версія была лімітаванай, была вельмі хутка раскупленая. Таму мы вырашылі працягнуць традыцыю па выпуску такіх гадзіннікаў", ― кажа Іван Вярэніч, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Мінскага гадзіннікавага завода.