У Мінску з вуліцы Кнорына прыбралі шапік "Табакерка" пасля скаргі жыхароў

У Мінску з вуліцы Кнорына прыбралі шапік "Табакерка" пасля скаргі жыхароў

У Мінску на вуліцы Кнорына дэмантавалі шапік "Табакерка" пасля скаргаў мясцовых жыхароў, піша TUT.by. 

Шапік каля адной з крамаў з'явіўся на пачатку верасня. Мінчукі звярнулі ўвагу што ён звужае агляд для тых, хто едзе на роварах, электрасамакатах ды іншых падобных сродках. У электроннай петыцыі ў адміністрацыю Першамайскага раёна сталіцы яны падкрэслівалі, што гэта павялічвае рызыку сутыкнення з іншымі ўдзельнікамі руху. Таксама яны звярталі ўвагу, што кіёск стаіць непасрэдна каля пешаходнага пераходу і можа ствараць "сляпую зону" для кіроўцаў аўтамабіляў.

Пасля скаргаў шапік прыбралі. У сваім адказе адміністрацыя Партызанскага раёна паведаміла, што шапік быў усталяваны на падставе рашэння Мінгарвыканкама ад 15 жніўня.

Як вядома, "Табакеркі" ўсталёўвае па ўсёй краіне кампанія "Энерга-Оіл" Аляксея Алексіна. Устаноўка "Табакерак" выклікала рэзкае непрыманне з боку грамадскасці. У сваю чаргу дробныя прадпрымальнікі абураюцца, што іх шапікі некалькі гадоў таму знеслі, каб цяпер даць дазвол вялікай кампаніі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі