У Мінску забаранілі канцэрт гурта "Дай Дарогу!"

"Дай дарогу!" / Еўрарадыё
"Дай дарогу!" / Еўрарадыё

Канцэрт брэсцкіх рокераў "Дай Дарогу!" ў мінскім клубе Re: Public, які быў запланаваны на 7 траўня, забаранілі. Пра гэта лідэр калектыву Юрый Стыльскі напісаў на сваёй старонцы ў Facebook:

"Ужо нават фармальнай прычыны ў выглядзе каранавіруса не фігуруе. Артыкул 215 — Падставы для адмовы ў выдачы гастрольнага пасведчання — п 1.8 парушэнне іншых патрабаванняў актаў заканадаўства... Зручны артыкул, каб прымяняць да любых артыстаў, калі іншых законных прычынаў для адмены няма, а адмяніць хочацца".

В Минске запретили концерт группы “Дай Дарогу!”

2 сакавіка ў мінскі клуб, дзе брэсцкія рокеры "Дай дарогу!" збіраліся здымаць канцэрт, уварваліся сілавікі. Пад пагрозай выкліку АМАПа прысутным давялося разысціся. Музыкі, сабраўшы інструменты, вярнуліся ў родны Брэст.

У той жа вечар берасцейцы даведаліся, што запланаваны на 13 сакавіка канцэрт у Брэсце таксама сарваўся: мясцовыя ўлады адмовілі ім у гастрольным пасведчанні з прычыны "ўзмацнення санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў".

Выглядае на тое, што "Дай дарогу!" зноў трапілі ў негалосны "чорны спіс" беларускіх артыстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі