У Мінску закончылі ўпрыгожванне галоўнай ёлкі
У Мінску закончылі ўпрыгожванне галоўнай ёлкі. Спецыялісты працавалі на Кастрычніцкай плошчы два тыдні. Як інфармуе тэлеканал СТБ, 30-метровую ёлку ўпрыгожылі сотні сняжынак і рознакаляровых шароў. Святочныя агні на прыгажуні з'явяцца 14 снежня.
Агулам у сталіцы ўсталююць тры дзясяткі навагодніх ёлак.
ctv.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.