У Мінску затрымалі анархіста Яўгена Чуліцкага

У Мінску затрымалі анархіста Яўгена Чуліцкага

У Мінску сілавікі затрымалі 22-гадовага актывіста анархісцкага руху Яўгена Чуліцкага. Звесткі пра гэта з'явіліся ў сацсетках. У прыватнасці, пра затрыманне паведаміў былы палітвязень Аляксандр Францкевіч

Паведамляецца, што дома ў Чуліцкага адбыўся ператрус. Яго, нібыта, падазраюць па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). 

На сайце pramen.io адзначаецца, што ператрус у Чуліцкага праводзілі чатыры чалавекі ў цывільным: "Маці сваё пасведчанне паказаў толькі адзін, хоць яна прасіла прадставіцца ўсіх. Пры гэтым на просьбу маці паказаць пасведчанне крыху бліжэй (яна дрэнна бачыць) супрацоўнік толькі ўсміхаўся і наадварот адводзіў дакумент далей ад вачэй, пры гэтым яны паводзілі сябе вельмі няветліва і нахабна". 

Маці Чуліцкага паспела пабачыць у пастанове, быццам яе сын напісаў на вуліцы Ахоцкай нейкую фразу, якая пачынецца са слова "мянты". 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 21.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі