У Мінску затрымалі фатографа Яўгена Ерчака
У Мінску затрымалі фатографа Яўгена Ерчака. Фотаздымкі з ператрусу і "прызнальныя паказанні" з’явіліся ў праўладных тэлеграм-каналах. На відэа Ерчак прызнаецца, што ў свой час быў пазаштатным карэспандэнтам TUT.BY і асвятляў вулічныя акцыі (летась партал быў знішчаны сілавікамі, а яго матэрыялы прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі").
Таксама сілавікі кажуць, што атрымалі доступ да фотаархіва журналіста. У межах якой справы ён затрыманы, пакуль невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.