У Мінску затрымалі футбольнага фаната з гашышам
У Мінску праваахоўнікі затрымалі 28-гадовага фаната футбольнага клуба “Дынама-Мінск” з гашышам. Супрацоўнікі высветлілі, што мінчук, які працуе спецыялістам па лагістыцы, збіраўся прадаць наркатычнае рэчыва, таму дзеянні маладога чалавека былі кваліфікаваныя па ч.2 арт.328 КК Беларусі (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў).
За гэта прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да васьмі гадоў з канфіскацыяй маёмасці. У цяперашні час вядзецца расследаванне крымінальнай справы. Затрыманы змешчаны пад варту, яму прад’яўлена абвінавачанне.
Па дадзеных праваахоўнікаў, падследны прытрымліваецца ідэй неафашызму. Прапагандуючы ўльтраправыя погляды, ён нярэдка выяўляў агрэсію, за што больш за 10 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па дробным хуліганстве, паведамляе прэс-служба МУС.
Фота: mln.kz