У Мінску затрыманы выдавец Зміцер Колас — СМІ

Зміцер Колас / pushlib.org.by
Зміцер Колас / pushlib.org.by

Выдавецтва "Зміцер Колас" прыпыніла сваю дзейнасць, паведаміўшы пра гэта ў сацсетках.

"Шаноўнае спадарства, выдавецтва прыпыняе сваю дзейнасць да асобнага паведамлення", — гаворыцца ў абвестцы ў Фэйсбуку ад 5 сакавіка.

Паводле інфармацыі Reform.by, сам Зміцер Колас і яго друкар знаходзяцца ў КДБ.

Спярша паведамлялася, што падставай для рэпрэсій стала кніга дакументаў з дзяржархіваў пра рэпрэсіі 1937—1939 гадоў "Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследаваннях і калектыўнай памяці". Аднак "Наша Ніва" сцвярджае, што ўлады пераследуюць выдаўца за зборнік "Вызваленыя і заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939—1941 гг. у дакументах беларускіх архіваў". Сёлета ў студзені гэтае выданне трапіла ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў згодна з рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска.

Кнігу была выдадзеная ў 2021 годзе ў Мінску. У ёй паказваецца, як насельніцтва Заходняй Беларусі ставілася да палітычных, сацыяльна-эканамічных і культурных пераўтварэнняў савецкай улады ў перыяд з верасня 1939 года па чэрвень 1941 года.

Выдавецтва "Зміцер Колас" найбольш вядомае перакладамі сусветнай паэзіі, прозы, драматургіі. 28 лютага ў мінскай бібліятэцы імя Пушкіна прайшла вечарына з нагоды выхаду сотага тома кніжнай серыі "Паэты планеты". У ёй друкуюцца беларускія пераклады вядомых паэтаў свету — Г. Апалінэра, А. Міцкевіча, А. Э. Адынца, Б. І. Антоныча, Д. Паўлычкі, В. Сасюры, М. К. Сарбеўскага, У. Блэйка, Н. Ленау, Г. Гайнэ, Г. Гайма, А. Поццы ды іншых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі