У Мінску затрыманыя 15 удзельнікаў антыпуцінскага флэш-моба
У Мінску на Нямізе каля Петрапаўлаўскай царквы прайшоў флэш-моб пад дэвізам “Пуцін, go home!”.
Каля дваццаці маладзёнаў трымалі расцяжку з такім надпісам, а таксама бел-чырвона-белыя сцягі, сцягі Мінска і дзяржаўную сімволіку. Яны рвалі і тапталі плакаты з партрэтам расійскага прэзідэнта.
Праз 10 хвілін пад’еха аўтобус з супрацоўнікамі АМАПу, якія, ужываючы грубую сілу, даставілі каля 15 удзельнікаў флэш-мобу ў Цэнтральны РУУС.