У Мінску затрымлівалі ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку Марыі Калеснікавай
Увечары 8 верасня ў Мінску каля Камароўкі сілавікі ў масках затрымлівалі ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку Марыі Калеснікавай і рэпрэсаваных. Не паспелі жанчыны разгарнуць плакаты, як іх пачалі забіраць і цягнуць у мікрааўтобусы.
Як толькі сабралося некалькі соцень пратэстоўцаў, затрыманні спыніліся. Жанчыны сталі ў кола і скандавалі "Марыя! Марыя!".
Сябра прэзідыюму Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава была схоплена ў цэнтры Мінску невядомымі 7 верасня. Дагэтуль дакладна невядома, дзе яна знаходзіцца.
nn.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.