У Мінску заявілі, што шматвектарная палітыка ўжо не актуальная

У Мінску заявілі, што шматвектарная палітыка ўжо не актуальная

21 верасня старшыня камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных на сайце БЕЛТА паразважаў пра падыходы да знешнепалітычнай дактрыны Беларусі. З гэтага тэксту вынікае, што шматвектарная палітыка для афіцыйнага Мінска ўжо не актуальная.

"Ёсць дастаткова падставаў сцвярджаць, што шматвектарная палітыка ва ўмовах сутыкнення геапалітычных праектаў на фоне працэсу аб’яднання дзяржаў у макрарэгіёны і разбурэння глабальнай гандлёвай і фінансавай сістэмаў больш не забяспечвае патрэбныя ўмовы для спрыяльнага развіцця Беларусі", — піша Савіных. Ён мяркуе, што "бягучыя палітычныя падзеі" павінны прапанаваць "новую структуру замежнапалітычных прыярытэтаў".

Як вядома, Захад не прызнае Аляксандра Лукашэнку легітымным кіраўніком Беларусі. У Мінску заяўляюць, што ў выпадку ўвядзення санкцый будзе адэкватны адказ. На гэтым фоне заява Андрэя Савіных не здзіўляе.

Але ж якія цяпер прыярытэты ва ўладаў Беларусі? Паводле Савіных, гэта "ўмацаванне палітычных, эканамічных і вайсковых адносінаў з Расійскай Фэдэрацыяй у рамках Саюзнай дзяржавы". А галоўная задача — "уваходжанне ў ядро Еўразійскага макрарэгіёна, які фармуецца".

Андрэй Савіных падкрэслівае, што толькі выкладае "свае ўяўленні на гэтую тэму" і не робіць спробы "прапанаваць новую знешнепалітычную дактрыну".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі