У Мінску з'явіцца яшчэ адзін пункт, дзе можна зрабіць ПЛР-тэст на COVID-19
Улетку колькасць ПЦР-даследаванняў на COVID-19 у параўнанні з вясной павялічылася ў паўтара разу / БЕЛТА
У верасні на Цэнтральным аўтавакзале Мінска адкрыюць пункт, дзе можна будзе зрабіць ПЛР-тэст на COVID-19, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на намесніцу галоўнага лекара Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталлю Аўтухову.
Яна таксама нагадала, што 19 жніўня на кругласутачны рэжым працы перайшла лабараторыя ў Нацыянальным аэрапорце.
"Летам колькасць даследаванняў у параўнанні з вясной павялічылася ў паўтара разу", — патлумачыла спецыяліст. Прычым 70% тых, хто робяць ПЛР-тэсты на COVID-19, — грамадзяне Беларусі.
Нагадаем, у сярэдзіне ліпеня Міністэрства аховы здароўя Беларусі забараніла платныя паслугі па арганізацыі запісу на ПЛР-даследаванні. Цяпер дамаўляцца і шукаць вольны час, каб зрабіць даследаванне, трэба наўпрост з лабараторыямі. Спіс лабараторый можна знайсці тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.