У Мёрах на металапракатным заводзе затрымалі не менш за 5 чалавек
На прадпрыемстве ў Мёрах / sb.by
У Мёрах на металапракатным заводзе затрымалі не менш за 5 чалавек, піша @viasna96. Адзін з затрыманых — Сяргей Ерафееў. "Зачыстку" на прадпрыемстве праводзілі сілавікі, якія прыехалі з Віцебска. Яны праводзяць ператрусы па месцы жыхарства затрыманых.
Паводле папярэдняй інфармацыі, затрымалі тых, хто быў актыўны пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Таксама ёсць звесткі, што затрыманым інкрымінуюць "злівы" ў ЧКБ і абразы ў каментарах.
Мёрскі металапракатны завод пачаў працаваць у канцы 2020 года. Меркавалася, што ён будзе арыентаваны на еўрапейскі рынак. Але летам 2021-га на прадпрыемстве прайшлі затрыманні, за кратамі апынуўся і гендырэктар. Праз год на завод прыязджаў Аляксандр Лукашэнка і заявіў, што "ідэальнае прадпрыемства ператварылі ў банкрута". З яго слоў вынікала, што завод нацыяналізаваны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.