У МЗС Казахстана патлумачылі ўсталяванне "юрты нязломнасці" ў Бучы

"Юрта нязломнасці" / facebook.com/bucharada.gov.ua
"Юрта нязломнасці" / facebook.com/bucharada.gov.ua

Пасольства Казахстана не мае дачынення да акцыі з усталяваннем "юрты нязломнасці" ў Бучы — гэта горад у Кіеўскай вобласці Украіны. Гэта была прыватная ініцыятыва, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Казахстана Айбек Смадзіяраў. Яго словы прыводзіць рэсурс ORDA.

"Гэта прыватная ініцыятыва нашых казахстанскіх мецэнатаў, якія вырашылі дапамагчы ўкраінскаму народу", — сказаў ён. Забараніць такія ўчынкі ўлады Казахстана не могуць, але амбасада ў гэтым працэсе не ўдзельнічала, дадаў спікер знешнепалітычнага ведамства. Ён таксама адзначыў, што ў Астане не бачаць ніякай праблемы ва ўсталяванні юрты.

Пра з'яўленне "юрты нязломнасці" ў Бучы стала вядома 9 студзеня. Пры гэтым на сайце гарадской рады гаворыцца, што яна з'явілася ў горадзе "дзякуючы падтрымцы Пасольства Рэспублікі Казахстан ва Украіне і народнага дэпутата Украіны, старшыні дэпутацкай групы міжпарламенцкіх сувязяў з Рэспублікай Казахстан Сяргея Нагарняка". Улады Бучы падзякавалі казахскаму народу і бізнесменам за гэтую дапамогу.

Ствараць "пункты нязломнасці", дзе можна сагрэцца і зарадзіць гаджэты, украінскія ўлады вымушаныя праз пашкоджанні энэргетычнай інфраструктуры. Шэраг аб'ектаў энергоструктуры пасля расійскіх нападаў былі выведзеныя з ладу. У гарадах узніклі праблемы з электрычнасцю і ацяпленнем. Каб вырашыць праблему, па ўсёй Украіне былі створаны больш за 4 тысячы такіх пунктаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі