У Нацыянальным мастацкім музеі знялі іміджавы ролік (відэа)
У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі знялі іміджавы ролік. Ён мае назву “Усё мяняецца тут і цяпер”. Адзначаецца, што праект рэалізаваны яркімі і зацікаўленымі людзьмі, якія працавалі бясплатна. Некалькі тыдняў яны рыхтаваліся, а сам ролік знялі за суткі. “Гэта відэа — ода любові да Нацыянальнага мастацкага музея… Для нас важна, што ніхто ў музеі раней такім позіркам не глядзеў на здабытак краіны. Начны, пусты і ціхі музей паўстаў у велічным святле”, — пішуць аўтары.