У Нідэрландах забілі дальнабойшчыка з Беларусі

Месца забойства дальнабойшчыка з Беларусі

Месца забойства дальнабойшчыка з Беларусі / Скрыншот

У Нідэрландах забілі дальнабойшчыка з Беларусі. Пра гэта асцярожна пісалі мясцовыя і беларускія СМІ, а сёння факт афіцыйна пацвердзіла Міністэрства замежных спраў.

"Пасольства Беларусі ўжо больш за два тыдні знаходзіцца ў пастаянным кантакце па гэтай тэме з праваахоўнымі органамі краіны знаходжання, сям'ёй загінулага, аказваецца ўся неабходная консульска-прававая дапамога", — паведамілі там. Дыпламаты таксама выказалі спачуванні родным і блізкім загінулага беларуса.

Кіроўца, які працаваў у літоўскай транспартнай кампаніі Finėjas, ехаў маршрутам з Паўднёвай Еўропы ў Нідэрланды. Але ўвечары 21 кастрычніка цела маладога чалавека знайшлі на стаянцы каля мяжы з Бельгіяй, дзе ён спыніўся на адпачынак.

Як пісала нідэрландскае выданне Omroep Brabant, цела 25-гадовага беларуса Максіма Грыня знайшлі пасярод паркоўкі недалёка ад горада Брэда. Іншы кіроўца грузавіка бачыў, як чалавек захістаўся і паваліўся на зямлю — гэта і быў Грынь.

Паліцыя высветліла, што беларус пад'ехаў да паркоўкі пасля 6:30 раніцы. Нажавое раненне ён атрымаў амаль праз 12 гадзін. Іншыя дальнабойшчыкі выклікалі надзвычайныя службы, але дапамога прыйшла запозна.

Што адбылося ў той дзень, дагэтуль незразумела. У паліцыі дзве асноўныя версіі: бандыцкі напад і бытавая сварка.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі