Да канца года ў Мінску адкрыюць 3 новыя станцыі метро

Метро

Метро / pixabay.com

Тры новыя станцыі метро пачнуць працаваць у Мінску да канца года, кажа ў эфіры "Альфа Радыё" першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч.

Гаворка ідзе пра станцыі "Аэрадромная", "Немаршанскі сад" і "Слуцкі гасцінец". Усе тры станцыі з'явяцца на трэцяй, Зеленалужскай (зялёнай) лініі метрапалітэна.

"Я ўпэўненая, што да канца года яны палепшаць мінскую інфраструктуру", — кажа Лазарэвіч.

Для метрапалітэна ўжо купілі новыя вагоны.

А яшчэ ў наступным годзе абновіцца не толькі падземны, але і наземны транспарт горада. Плануецца, што на вуліцах з'явіцца больш за сто новых аўтобусаў і тралейбусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі