У новы пакет санкцый ЕС трапілі два беларускія чыноўнікі
Дзмітрый Пантус / БЕЛТА
У 11-м пакеце санкцый супраць Расіі ЕС увёў персанальныя абмежаванні супраць 87 чалавек. Сярод іх выявіліся і беларусы. Рашэнні Еўрасавета апублікаваныя ў Афіцыйным часопісе ЕС.
У санкцыйны спіс уключаны старшыня Дзяржкамваенпрама Беларусі Дзмітрый Пантус. У рашэнні ЕС тлумачыцца, што гэтае ведамства забяспечвае вытворчасць зброі для расійскіх Узброеных сіл на падпарадкаваных яму прадпрыемствах. На сваёй пасадзе Пантус аказвае ваенную падтрымку Расіі ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
Таксама ў "чорны спіс" трапіў і начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў. У ЕС падкрэсліваюць, што ён падтрымлівае транспартаванне расійскага ваеннага персаналу і грузаў.
Пераважна ж у спіс увайшлі грамадзяне Расіі, у тым ліку чыноўнікі, датычныя да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.