У новым кліпе Brutto знялася Меліціна Станюта

 У новым кліпе Brutto знялася Меліціна Станюта

Гурт Brutto апублікаваў тызер да свайго новага кліпа на песню "Рокі", які выйдзе 1 сакавіка. Галоўным героем роліка з'яўляецца ўдзельнік гурта, чэмпіён свету па муай-тай Віталь Гуркоў


"Я нарадзіўся, каб біцца. Гэта не пытанне выбару. Але кожны ўздых, кожны ўдар, кожны крок быў толькі пачаткам", — гучаць словы Гуркова на пачатку песні. 


У кліпе таксама знялася беларуская гімнастка Меліціна Станюта. Па чутках, Гуркоў і Станюта сустракаюцца.

 

Вялікі сольны канцэрт Brutto пройдзе ў "Мінск-Арэне" 8 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі