У Нямеччыне згарэў аўтавоз з электрамабілямі, якім кіраваў беларус

Наступствы пажару на аўтавозе

Наступствы пажару на аўтавозе / HS

У Нямеччыне згарэў аўтавоз з шасцю электрамабілямі, якім кіраваў 36-гадовы беларус. Інцыдэнт адбыўся ў пятніцу, 1 сакавіка, каля 08:20 раніцы недалёка ад горада Касель у федэральнай зямлі Гесэн, пра яго паведамляе мясцовая паліцыя.

Падчас руху адно з колаў прычэпа лопнула, а потым загарэлася. Кіроўца спыніў аўтавоз і паспрабаваў сам пагасіць полымя вогнетушыльнікам. Але гэтыя спробы не мелі поспеху, і агонь ахапіў увесь аўтавоз.

Праз здарэнне трасу давялося перакрыць на 4 гадзіны, перанакіраваўшы трафік. У пажары ніхто не пацярпеў. А вось матэрыяльныя страты, паводле папярэдніх ацэнак, складаюць каля 300 тысяч еўра.

В Германии сгорел автовоз с электромобилями, которым управлял белорус
В Германии сгорел автовоз с электромобилями, которым управлял белорус

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі