У Нясвіжскім раёне больш за палову браканьераў складаюць егеры
З сямі правапарушэнняў, выяўленых нясвіжскай міжраённай інспекцыяй прыродааховы, якія тычацца правілаў палявання, чатыры прыходзяцца на супрацоўнікаў егерскай службы.
Тыя, хто павінен змагацца з браканьерствам, пазапраўна адстрэльвае жывёлін і птушак. Адзін са старшых егераў за парушэнне правілаў палявання аштрафаваны амаль на мільён рублёў.
А ўвогуле сёлета супрацоўнікі нясвіжскай інспекцыі прыродааховы выявілі больш за 200 парушэнняў. Канфіскаваныя 10 кіламетраў сеткі і тры стрэльбы.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Нясвіж