У Оршы грузавік зачапіўся за трубаправод і стаў на дыбкі
У Оршы грузавік зачапіўся за трубаправод і стаў на дыбкі. Фота з'явілася ў сацсетках. Незвычайнае здарэнне адбылося каля інструментальнага завода. Менавіта на гэтае прадпрыемства і ідзе над праезнай чатскай трубаправод, пад якім не змог праехаць аўтамабіль — зачапіўся кузавам. У выніку грузавік стаяў на задніх колах.
Аршанцы здзіўляюцца, як грузавіку ўдалося зачапіцца за трубаправод — ён праходзіць даволі высока над дарогай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.